Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Завяршыўся "Парад адкрытых урокаў для бацькоў па тэхналогіі "Крок за крокам"

Дата: 12 февраля 2018 в 12:58
200 просмотров

Для развіцця дзіцяці важна, каб бацькі і школа не канкурыравалі, а супрацоўнічалі. Толькі тады вучоба стане крыніцай радасці і спакою. У нашым класе стала добрай традыцыяй праводзіць адкрытыя ўрокі для бацькоў. Мінулы тыдзень прайшоў пад назвай ”Парад адкрытых урокаў для бацькоў па тэхналогіі “Крок за крокам”. Бацькі мелі магчымасць наведаць урокі матэматыкі, рускай літаратуры, рускай мовы, чалавек і свет. Актыўнасць праявілі Юзвік В.С., Круповіч Г.С., Барташэвіч Н.Ч., Жукоўская Н.С.
Яны былі не толькі слухачамі і назіральнікамі на ўроках, а актыўнымі памочнікамі настаўніка. Працавалі з вучнямі ў цэнтрах чытання, пісьма, вылічэнняў, логікі, геаметрыі, навуковым, даследчым, экалагічным. Такая форма работы прыносіць карысць, як для дзіцяці, так і для бацькоў, і для настаўніка.
Актыўнасць дзяцей, чые бацькі прысутнічалі на ўроку, вялікая, гэта спрыяла ўключэнню ў работу і іншых вучняў класа. Кожнаму з іх хацелася «здзівіць» сваімі ведамі блізкіх. Навучэнцы імкнуліся працаваць лепш, а бацькі мелі магчымасць назіраць за сваімі дзецьмі, падтрымліваць іх, радавацца іх поспехам і разам перажываць цяжкасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.