Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны 8 "А"

Дарагія рабяты! Працоўную практыку неабходна будзе прайсці з 11.07 па 15.07. Да сустрэчы ў ліпені!

10 июня 2022 в 11:13 | admin .. .. | нет комментариев

Навучэнцы 6 класа скончылі 20021/2022 навучальны год з наступнымі вынікамі:
на 9-10 - Ціхановіч Каміла;
На 7-10 - Барташэвіч Арына, Даўгуль Валерый, Круповіч Паліна;
На 3-10 - Юзвік Ева.

1 июня 2022 в 11:02 | admin .. .. | нет комментариев

Вось і празвінеў апошні званок 2021/2022 навучальнага года. Віншую ўсіх з гэтай нагоды. Жадаю ўсім здароўя, бадзёрасці і бяспечных канікул!

Сёння ў актавай зале нашай школы прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і. Мэта яго правядзення: выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, выхаванне ў навучэнцаў сямейных каштоўнасцей, уяўленняў аб значнасці сям'і ў жыцці грамадства. На ўрок у якасці ганаровага госця быў запрошаны бацюшка царквы святой Ефрасінні Полацкай г.п. Радунь айцец Яўгеній. Бацюшка расказаў, якія падзеі адбываліся ў яго сям'і пад час гістарычных падзей мінулага стагоддзя. Навучэнцы ў час сустрэчы на стужцы часу размяшчалі фотаздымкі, пабудавалі своеасаблівы сямейны дом з цаглінак. Атмасфера добразычлівасці панавала на працягу ўсяго мерапрыемства

Сёння для навучэнцаў 5 і 6 класаў прайшла агульная класная гадзіна "Нам мір завешчана берагчы", прымеркаваная да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Разам мы перагарнулі яшчэ раз старонкі той самай вайны. Успомнілі падзеі, даты, імёны людзей, якія ўвайшлі ў гісторыю нашай краіны. Шасцікласнікі расказалі аб пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, акупацыйных тэрыторыях, партызанскім руху і падпольнай барацьбе, вызваленні нашай краіны. Скончылася сустрэча Хвілінай маўчання.

Пасля Пасхі навучэнцы нашага класа звярнуліся да традыцый продкаў. Рабяты даведаліся не толькі пра гісторыю ўзнікнення традыцыі фарбаваць яйкі, але і з дапамогай пісанак весела правялі час.

На 9-10 - Ціхановіч Каміла;
На 7-10 - Барташэвіч Арына, Даўгуль Валерый, Круповіч Паліна;
На 3-10 - Юзвік Ева

Вы чулі, як у Хатыні
Звоняць каміны?
Кроў у жылах стыне,
Як слухаеш тыя званы.
Кроў у жылах стыне,
Слухаеш і маўчыш,
А наўкола - пустыня,
А наўкола - ціш.
Толькі адны каміны...
Толькі адны званы...
Толькі адны яны...
Звоняць, звоняць званы Хатыні, горам адгукаюцца ў душах людзей, якія перажылі жудасныя гады акупацыі, і тых, хто нарадзіўся пасля вайны.
Дарогі вайны... Колькі іх пройдзена савецкімі воінамі па стэпах і балотах, камяністых перавалах і ўзгорках, лясных масівах і чыстых палях. Удзячнае чалавецтва заўсёды будзе помніць пра стойкасць, мужнасць, самаадданасць савецкіх салдат.
Гэтай сур'ёзнай тэме была прысвечана сённяшняя сустрэча.

Сённяшні дзень быў знакавым для навучэнцаў нашага класа: адбылася сустрэча з выратавальнікамі ПАСП -13.
У гульнявой форме рабяты паўтарылі правілы бяспекі, самыя актыўныя атрымалі сувеніры. З задавальненнем навучэнцы разглядалі амуніцыю выратавальніка, рабілі сэлфі ў пажарнай машыне

Сёння прайшла анлайн сустрэча з прадстаўнікамі навучальнай установы. У ходзе прамога эфіра абітурыентам паведамілі поўную інфармацыю аб часе і ўмовах паступлення, умовах пражывання і навучання, спартыўнай базе, цэнтры бяспекі, страявой падрыхтоўцы ліцэістаў і інш.

Сённяшняя класная гадзіна была прысвечана сямейным каштоўнасцям. Усім класам мы "пабудавалі дом" сямейных каштоўнасцей, вызначылі асацыятыўны рад, звязаны з гэтым паняццем. Спадабаліся рабятам практыкаванні " Тры вуглы", "Прыдумай сінонім", "Складзі прыказку". Кульмінацыяй сустрэчы было практыкаванне "Малюю сям'ю кветкамі".

У незвычайнай форме адбылося святкаванне 8 Сакавіка ў нашым класе. Дружным калектывам мы накіраваліся ў невялічкі лясок непадалёк ад аграгарадка Доцішкі. Адпачыць на свежым паветры і падсілкавацца гарачай ежай - вялікае задавальненне. Рухомыя гульні дадалі нотку бадзёрасці і пазітыву.

Шосты школьны дзень наш клас правёў з карысцю. Шасцікласнікі прыбралі смецце ў лясным масіве каля аграгарадка Доцішкі. Усё сабранае смецце было пасартавана на тры катэгорыі: шкло, папера, пластык. Затым рабят чакаў прыемны адпачынак.