Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны 8 "А"

Штогод ў першую нядзелю верасня ў адным з гарадоў нашай краіны праходзіць свята - Дзень беларускага пісьменства. Сёння навучэнцы нашай школы даведаліся больш аб гісторыі ўзнікнення гэтага свята. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць не толькі пачуць роднае слова, але і прыняць удзел у конкурснай праграме. Дзеці "малявалі" словамі і паэтычнымі радкамі нашу Беларусь. Затым акрэслілі станоўчыя якасці нашых суайчыннікаў, адказалі на пытанні віктарыны.

4 сентября 2021 в 15:06 | Андруконис Ю. В. | нет комментариев

Дарагія мае рабяты, паважныя бацькі, калегі! Усіх віншую з пачаткам новага навучальнага года! Здароўя, аптымізму, новых дасягненняў!

1 сентября 2021 в 15:07 | Андруконис Ю. В. | нет комментариев

Сёння ў нашым класе прайшло мерапрыемства выхаваўчага накірунку. Тэма сустрэчы - дзяржаўная сімволіка нашай краіны. Навучэнцы даведаліся больш інфармацыі пра герб, гімн і сцяг РБ: значэнне колераў на дзяржаўных сімвалах, аб тым, у якім выпадку гучыць гімн і г. д. У ходзе сустрэчы дзецям было прапанавана прайсці анлайн віктарыну для замацавання ведаў.

26 красавіка 35 год назад адбылася самая жудасная атамная каастрофа ў свеце - выбух 4 рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Тэме Чарнобыля была прысвечана інфармацыйная гадзінаў нашым класе.

Няхай здароўе будзе моцным, а добры настрой ніколі не пакідае! Верных сяброў, добрых адзнак, поспехаў у навучанні!

На 9-10 - Ціхановіч Каміла;
На 7-9 - Барташэвіч Арына, Даўгуль Валерый, Круповіч Паліна;
На 3-10 - Юзвік Ева

Захоўваць старадаўнія народныя промыслы і перадаваць мясцовыя традыцыі продкаў – задача, актуальная для сучаснай школы. У шосты школьны дзень навучэнцы 5 класа Доцішскай сярэдняй школы мелі магчымасць прыадкрыць заслону даўніны і дакрануцца да традыцый нашых прашчураў. Рабяты адправіліся на экскурсію ў пакой-музей “Тут Радзімы маёй пачатак” філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”.
У музейным пакоі вучняў ветліва сустрэла экскурсавод Ладыш А.А. Варта адзначыць, што Анжэла Аляксандраўна з’яўляецца пераемніцай традыцыйных ткацкіх тэхнік вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў, вучаніцай народнага майстра Рэспублікі Беларусь С. В. Міхно.
Дзякуючы супрацоўнікам цэнтра культуры, у музеі пануе асаблівая атмасфера. Сам пакой умоўна падзелены на зоны і нагадвае інтэр’ер традыцыйнай сялянскай хаты.
У гаспадарчым кутку на паліцах знаходзяцца прадметы сялянскага побыту: збаны, чыгуны, серп, рэшата, прасы, маслабойкі і іншыя. Пяцікласнікі змаглі не проста паслухаць расповяд пра прызначэнне гэтых прылад, але і паспрабавалі пры дапамозе рагача дастаць чыгун з печкі і “спячы” каравай.
Значнае месца ў музеі займаюць прадметы, звязаныя з жаночай працай, перш за ўсё – з прадзеннем і ткацтвам. Гэта прасніцы і калаўроты. Дзяўчынкі нашага класа з захапленнем назіралі за рухам нітак, націскаючы на прыводную педаль калаўрота.
Асноўныя віды народных тканін, якія знаходзяцца ў пакоі-музеі – гэта ручнікі, абрусы, посцілкі і дываны. Таксама ў музеі прысутнічаюць розныя тыпы тканых ручнікоў, упрыгожаныя арнаментам і вышыўкай.
Асаблівую цікавасць у юных гасцей выклікаў драўляны ткацкі станок – кросны. Анжаліка Аляксандраўна пазнаёміла юных гасцей з асноўнымі этапамі працэсу ткацтва ўзорных посцілак і дываноў: снаванне асновы, запраўка кроснаў і ткацтва вырабу. Адной з мастацкіх вартасцей традыцыі вырабу посцілак і дываноў аг. Пагародна з’яўляецца выкарыстанне пяці ўзораўтвараючых тэхнік. Узорная паверхня посцілак і дываноў ствараецца за кошт выкарыстання такіх прыёмаў, як запраўка ў ніты і наяўнасць каляровага утка. Пяцікласнікі паспрабавалі сябе ў ткацкай справе і адзначылі, што гэта складаны і шматгранны працэс.
У канцы сустрэчы работнікі культуры заахвоцілі дзяцей да паўторнага наведвання музея са сваімі роднымі.
Дадзенная экскурсія пасадзейнічала развіццю пазнавальнай цікавасці да захавання традыцый нашых продкаў, выхаванню любові да сваёй малой Радзімы.

Усіх жанчын і дзяўчынак шчыра віншуем з вясеннім святам 8 Сакавіка. Моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту!Няхай усе мары здзяйсняюцца!

Сёння мы віншуем усіх сапраўдных мужчын з Днём Абаронцаў Айчыны. Моцнага здароўя, поспехаў, упэўненасці, заставацца нашай апорай і падтрымкай ў любой сітуацыі!

15 лютага ў нашай краіне адзначаецца памятная дата – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся выхад савецкіх войск з Афганістана. Жудасная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Нашы землякі таксама праходзілі службу ў Афганістане. Адным з іх быў Міхаіл Міхайлавіч Жамойцін.
“Жывая памяць” – пад такой назвай 12 лютага ў Доцішскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, ідэалагічны актыў раёна, прадстаўнікі пагранічнай заставы “Доцішкі”, навучэнцы ДУА “Доцішская сярэдняя школа”. Г.К. Мікутайціс ад імя ветэранаў раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” падзякаваў усім за ўвагу, памяць і падтрымку, а арганізатарам мерапрыемства і выканаўцам песень - за кранальную канцэртную праграму. Піянеры дружыны імя Лёні Голікава ўручылі воінам-інтэрнацыяналістам памятныя сувеніры. Заключным этапам мерапрыемства стала ўскладанне кветак на магіле нашага земляка – Міхаіла Міхайлавіча Жамойціна.

6 лютага навучэнцы 5 класа адправіліся ў віртуальнае падарожжа па знакамітым мясцінам Беларусі. Рабяты завочна наведалі Мірскі, Нясвіжскі, Навагрудскі і Лідскі замак, апынуліся ў цэнтры Белавежскай пушчы, "наведалі" Брэсцкую крэпасць. Віртуальнае падарожжа садзейнічала развіццю патрыятычных пачуццяў, паглыбленню ведаў пра памятныя мясціны Беларусі.

Сёння нашу школу наведалі прадстаўнікі часопіса "Юны выратавальнік". На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы 3-5 класаў, якія прадэманстравалі кемлівасць і дасціпнасць у выкананні разнастайных заданняў. Усе дзеці атрымалі падарункі.Словы падзякі і пажаданні найлепшага сталі фінальным акордам сустрэчы

Зіма – пара павышанага траўматызму. Прычына – галаледзіца і ранняя цемра. Пераважаюць удары і пераломы касцей, вывіхі. Звычайна гэта здараецца пры падзенні на слізкай паверхні.

Каб пазбегнуць падзенняў і траўм у галаледзіцу, неабходна:

- насіць абутак на нізкіх квадратных абцасах, адмовіцца ад высокіх тонкіх шпілек;
- засцеражэ ад падзення рыфлёная падэшва, для падстрахоўкі можна прымацаваць да яе наждачную паперу ці звычайны лейкапластыр;
- трэба хадзіць, перасоўваючы ногі, быццам едзеце на маленькіх лыжах, наступаць на ўсю падэшву;
- абавязкова прыпадыміце полы доўгага адзення, калі выходзіце з транспарта ці спускаецеся па лесвіцы;
- не хадзіце блізка ля сцен будынкаў – з даху могуць падаць сасулькі ці пласты зацвярдзелага снегу.


Выконвайце меры перасцярогі і будзьце здаровыя!

Жадаем моцнага здароўя, выдатных адзнак, добрых сяброў, дасягнення новых вышынь!

8 января 2021 в 11:27 | admin .. .. | нет комментариев

Вынікі вучэбных дасягненняў за ІІ чвэрць наступныя:
на 9-10 - Ціхановіч Каміла;
на 8-10 - Даўгуль Валерый;
на 7-10 - Барташэвіч Арына, Круповіч Паліна,
на 3-10 - Юзвік Ева.